Спадчына: Кобрынская дзіцячая вёска
Чацвер, 12 Снежань 2024 09:46
8 снежня 2024 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска» (1994)
Савет Міністраў БССР у 1988 г. прыняў пастанову аб адкрыцці ў рэспубліцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Праект Кобрынскай дзіцячай вёскі нарадзіўся ў сценах Брэсцкага аблвыканкама, і будаўніцтва першых катэджаў на ўскраіне заходняй часткі Кобрына пачалося ў 1989 г. Яшчэ да пачатку дзяржаўнага фінансавання грошы на будаўніцтва катэджаў у Кобрыне выдаткавалі грамадзяне Германіі.